У Беларусь з Расіі спрабавалі нелегальна ўвезці рыбалоўныя снасці на 360 тысяч рублёў
Рэдакцыя Reform.news · 28 мая 2026, 16:23
https://reform.news/be/u-belarus-z-rasii-sprabavali-nelegalna-vezci-rybalo-nyja-snasci-na-360-tysjach-rubljo/Беларуская мытня прадухіліла незаконны ўвоз у краіну рыбалоўных прылад. Перавозчык схаваў іх у пражы.
Грузавы аўтамабіль спынілі на беларуска-расійскай мяжы. Кіроўца паказаў дакументы на перавозку каля 800 кг пражы. Мытнікі праверылі грузавы адсек і, акрамя заяўленага тавару, выявілі больш за 100 тысяч адзінак рыбалоўных прылад. Дакументаў на іх у кіроўцы не было.
Кошт кантрабанднага тавару ацэньваецца амаль у 360 тысяч рублёў. У дачыненні да беларускага ІП пачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф да 50% ад кошту тавару, паведамляе ДМК.



