Reform.news

Праверкі Узброеных сіл Беларусі працягнуцца — Вальфовіч

Рэдакцыя Reform.news · 13 кастрычніка 2026, 15:39

https://reform.news/be/praverki-uzbroenyh-sil-belarusi-pracjagnucca-valfovich/

Маштабныя праверкі Узброеных сіл Беларусі і іншых ваенных структур працягнуцца. На чарзе — сілы спецыяльных аперацый, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Аляксандр Лукашэнка даручыў сёлета завяршыць задуму, зацверджаную ім у пачатку года, паведамляе Мінабароны.

«Абстаноўка, якая сёння складваецца ў свеце, паказвае, што порах трэба трымаць сухім у мірны час. Прэзідэнта хвалююць не толькі пытанні праверкі Узброеных сіл, але і здольнасць усіх структур ваеннай арганізацыі выконваць свае задачы ў адпаведнасці з прызначэннем», — заявіў Вальфовіч.

У зацверджаную на год задуму ўключаныя ўсе структуры ваеннай арганізацыі з акцэнтам на воінскіх часцях Узброеных сіл.

«Гэта аснова, найбольш буйное ядро ваеннай арганізацыі дзяржавы. У выпадку агрэсіі звонку, як паказвае абстаноўка, у першую чаргу трэба разумець, наколькі нашы Узброеныя сілы здольныя абараніць наш суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны, наш народ», — патлумачыў Вальфовіч.

Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі, наступныя праверкі пройдуць у ССА.

«Мы ўжо праверылі некалькі батальёнаў у Паўночна-Заходнім аператыўным камандаванні. Наперадзе, напэўна, будуць сілы спецыяльных аперацый і іншыя структуры, якія яшчэ не падвяргаліся кантролю і праверцы», — расказаў Вальфовіч.

Рэклама

Пакінуць адказ