“Твае словы – ды Богу ў вушы”. Лукашэнка ў Крамлі адрэагаваў на зварот “гаспадзін прэзідэнт”

Аляксандр Лукашэнка крыху дзіўна адрэагаваў на зварот каменданта Крамля Сяргея Удавенкі па прыбыцці на сённяшняе пасяджэнне ВДС у Маскве. Невялікі ролік апублікавала расійская прапагандыстка Вольга Скабеева.

Сяргей Удавенка прывітаў Лукашэнку словамі “гаспадзін прэзідэнт”.

“Добра б твае словы – ды Богу ў вушы. Можа, гаспадзінам калісьці і стану”, – адказаў яму Лукашэнка.

Нагадаем, шэраг краін Захаду не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!