Расія імпартавала бензін з Індыі

Расія імпартавала бензін з Індыі. Першая партыя прыбыла ў РФ 5 жніўня. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Паводле інфармацыі агенцтва, бензін паставіла кампанія Nayara Energy, акцыянерам якой з’яўляецца расійская “Раснафта”.

Паліва перавозілі танкеры ценявога флоту з перагрузкай у Егіпце. Bloomberg піша пра танкер, які быў загружаны на індыйскім НПЗ у Вадынары 18 чэрвеня. Ён перавозіў 42 тыс. т бензіну.

Трэба адзначыць, што ГУР Украіны у сярэдзіне ліпеня ўжо расказвала пра падобную схему. Тады ўкраінская разведка паведаміла пра танкер Agni, які 20 чэрвеня загрузіў 67,5 тыс. т нафтапрадуктаў ад Nayara Energy і адправіўся ў Міжземнае мора, дзе была праведзена перагрузка на іншае судна.

Bloomberg піша, што Kpler зафіксаваў яшчэ некалькі падобных паставак. Агенцтва адзначае, што пастаўкі з Індыі, разам з імпартам з Беларусі, дазваляюць РФ балансаваць рынак паліва на фоне рэгулярных удараў па НПЗ. Раней паведамлялася, што чыгуначныя пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расію ў ліпені выраслі на 13% у параўнанні з чэрвенем і склалі каля 212 тыс. т. Аб’ём паставак дызельнага паліва за месяц павялічыўся ўдвая — да 162 тыс. т.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!