Саудаўская Аравія таксама наносіла таемныя ўдары па Іране — Reuters

Саудаўская Аравія таксама наносіла таемныя ўдары па Іране. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заходнія і іранскія крыніцы. Раней WSJ пісала, што Аб’яднаныя Арабскія Эміраты атакавалі Іран, але не афішавалі ўдары.

Паводле інфармацыі агенцтва, ВПС Саудаўскай Аравіі атакавалі Іран напрыканцы сакавіка. Крыніца назвала гэта адказам на іранскія ўдары па краіне. МЗС Саудаўскай Аравіі не стаў наўпрост адказваць на запыт агенцтва.

Інфармацыя пра ўдары Саудаўскай Аравіі і ААЭ раскрывае сапраўдныя маштабы канфлікту, якія да гэтага былі схаваныя.

Разам з тым агенцтва падкрэслівае розніцу ў падыходах Эр-Рыяда і Абу-Дабі. Калі саўдзіты імкнуцца прадухіліць эскалацыю, то Эміраты займаюць больш жорсткую пазіцыю.

Крыніцы агенцтва паведамляюць, што ў выніку Іран і Саудаўская Аравія дамовіліся пра дээскалацыю.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!