Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў новы санкцыйны пакет, у які таксама ўвайшлі санкцыі супраць суб’ектаў з Беларусі. Паводле слоў украінскага лідара, гэты крок з’яўляецца сігналам партнёрам пра тое, на што варта аказваць ціск для зніжэння інтэнсіўнасці вайны.
«У Расіі няма добрай волі. Яе трэба прымушаць да тых ці іншых крокаў, якія неабходныя для змяншэння агрэсіі, і няхай яны ўжо потым называюць гэта сваімі «жэстамі добрай волі». Трэба, каб Беларусь не была ўцягнута ў вайну. Трэба, каб не было аперацый супраць іншых еўрапейскіх краін. Трэба, каб у гэтай вайне Расіі супраць Украіны быў годны мір», — заявіў ён.