Трамп заявіў, што Іспанія выправілася

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на борце самалёта, вяртаючыся з саміту НАТА, заявіў, што Іспанія выправілася. У сераду ў Анкары ён сцвярджаў, што спыніць усялякі гандаль з Іспаніяй з-за яе пазіцыі па вайне з Іранам. Праз некалькі гадзін Трамп скарэктаваў сваё меркаванне.

«Скажу шчыра, у мяне былі праблемы, і яны дагэтуль ёсць, але сёння Іспанія выправілася. Іспанія сёння была вельмі шчодрай.

Ведаеце, я сказаў ім, што збіраюся спыніць гандаль. Што ж зрабіла Іспанія?

Яны пагадзіліся зрабіць вялікі плацеж. А калі б яны гэтага не зрабілі, мы б нават не сталі з імі размаўляць. Яны паводзілі сябе вельмі дрэнна. На мой погляд, яны паводзілі сябе вельмі дрэнна», — сказаў Трамп.

Ён не ўдакладніў, пра які плацёж ідзе гаворка, але, магчыма, маюцца на ўвазе абавязацельствы па павелічэнні ваенных выдаткаў, якія бяруць на сябе краіны НАТА.

Трамп таксама адзначыў адзінства, якое панавала падчас сустрэчы лідараў у Анкары.

«Але сёння ў зале панавала вялікае адзінства. Зала НАТА была проста цудоўнай. У ёй было нешта вельмі добрае. Я хацеў бы, каб прэса магла застацца. Магчыма, усё было б інакш, калі б прэса была там, але тады панавалі велізарнае адзінства і згуртаванасць. Гэта было вельмі прыемна», — дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!