Reform.news

Трамп прапанаваў Коўла на пасаду спецпасланніка па справах закладнікаў

Рэдакцыя Reform.news · 29 верасня 2026, 18:01

https://reform.news/be/tramp-prapanava-ko-la-na-pasadu-specpaslannika-pa-spravah-zakladnika/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў Джона Коўла на пасаду свайго спецпасланніка па справах закладнікаў у рангу і статусе пасла.

28 верасня кандыдатура Коўла была накіраваная на зацвярджэнне ў Сенат ЗША, паведамляе прэс-служба Белага дома.

У лістападзе 2025 года Трамп прызначыў Коўла сваім спецпасланнікам у Беларусі.

У нядаўніх інтэрв’ю Коўл заяўляў, што акрамя вызвалення беларускіх палітвязняў збіраецца заняцца вызваленнем расійскіх.

Рэклама

Пакінуць адказ