Трамп чакае добрых навін у расійска-ўкраінскім урэгуляванні

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што чакае добрых навін у расійска-ўкраінскім урэгуляванні.

“У нас шмат чаго адбываецца… Думаю, у нас вельмі добра ідуць справы ў дачыненні да Украіны і Расіі. Я ўпершыню пра гэта гавару. Ведаеце, я думаю, у нас, магчыма, будуць добрыя навіны”, — сказаў ён у Белым доме.

На гэтым тыдні чакаецца чарговы раўнд кантактаў паміж прадстаўнікамі Украіны і Расіі. Першы адбыўся ў студзені.

Трамп не ўпусціў магчымасці чарговы раз падкрэсліць вялікія страты на франтах расійска-ўкраінскай вайны. Ён таксама яшчэ раз нагадаў, што ЗША не трацяць грошы на вайну, а пастаўкі зброі Кіеву аплачваюць краіны Еўропы. Трамп згадаў, што расійска-ўкраінская вайна аказалася самым складаным канфліктам для ўрэгулявання. Ён адзначыў вялікую нянавісць паміж Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!