На расійска-беларускай мяжы затрымалі масла без дакументаў

У вёсцы Лабок Пскоўскай вобласці Расіі затрымана партыя сметанковага масла, якое везлі з Беларусі.

Супрацоўнік Рассельгаснагляду ўстанавіў, што 1 тона масла перавозілася без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, а таксама ў непрыдатных умовах — без халадзільніка.

Груз забаранілі перавозіць па тэрыторыі Расіі і вярнулі ў Беларусь. На ўладальніка масла склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе Рассельгаснагляд.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!