Official White House Photo by Daniel Torok
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў Іран у парушэнні перамір’я. Ён заявіў, што Іран запусціў не менш за чатыры дроны-камікадзэ па суднах у Армузскім праліве.
«Ісламская Рэспубліка Іран запусціла прынамсі чатыры ўдарныя беспілотнікі-камікадзэ (One Way Attack Drones) па суднах, якія праходзілі праз Армузскі праліў. Адзін з беспілотнікаў дакладна трапіў у верхнюю палубу вялікага і вельмі дарагога грузавога судна. Судна атрымала пашкоджанні, але змагло працягнуць рух. Мы збілі яшчэ тры беспілотнікі. Відавочна, гэта з’яўляецца дурным парушэннем нашага пагаднення аб спыненні агню», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.
Нагадаем, 17 чэрвеня ЗША і Іран падпісалі мемарандум, які прадугледжвае спыненне баявых дзеянняў і адкрыццё Армузскага праліва. 22 чэрвеня бакі ўзгаднілі план дасягнення канчатковых дамоўленасцяў на працягу 60 дзён. ЗША прыпынілі санкцыі ў дачыненні да іранскай нафты да 21 жніўня.