Беларусь экстрадавала грамадзяніна Манголіі

Беларусь выдала Манголіі грамадзяніна гэтай краіны, якога вышуквалі праз Інтэрпол.

Як паведамілі ў прэс-службе МУС, 41-гадовы грамадзянін Манголіі вышукваўся за незаконнае правядзенне азартных гульняў, учыненае ў складзе арганізаванай групы.

“Пры ўзаемадзеянні па каналах Інтэрпола была атрымана інфармацыя пра магчымае знаходжанне фігуранта на тэрыторыі Беларусі. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі мужчыну ў Мінску”, – паведамілі ў міністэрстве.

У выніку было прынята рашэнне аб экстрадыцыі. Затрыманага перадалі мангольскім праваахоўнікам у аэрапорце Мінска.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!