Тралейбус і трактар сутыкнуліся на скрыжаванні ў Мінску. Трактар ад удару перакуліўся.
ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Крупскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы кіроўца трактара паварочваў налева на забараняльны чырвоны сігнал дадатковай секцыі святлафора і не саступіў дарогу тралейбусу, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Ад удару трактар перакуліўся. Кіроўца і пасажыры тралейбуса, а таксама кіроўца трактара ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.