У Беларусі могуць зняць абмежаванні на колькасць жывёл у кватэрах

Абмежаванне на колькасць жывёл, якія ўтрымліваюцца ў кватэрах, могуць зняць у Беларусі. Цяпер дазваляецца ўтрымліваць не больш за двух кампаньёнаў. Пра гэта ў Доме прэсы расказала намесніца начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Надзея Сяўрук.

“Калі казаць пра ўтрыманне сабак, у цяперашні час пры выкананні ўмоў і правоў грамадзян, у нас у кватэрах шматкватэрных жылых дамоў дапускаецца ўтрымліваць не больш за дзве жывёлы. Для блакіраваных аднакватэрных жылых дамоў абмежаванні па колькасці на сённяшні дзень не ўстанаўліваюцца.

Але калі казаць пра прапанаваныя і меркаваныя падыходы, то цяпер сумесна з дзяржаўнымі органамі, у тым ліку з улікам прапаноў, якія паступілі ў рамках праходжання публічнага абмеркавання, было прапанавана разгледзець пытанне аб зняцці абмежаванняў па ўтрыманні, па колькасці жывёл, якія ўтрымліваюцца, з улікам выканання патрабаванняў закона, правілаў карыстання жылымі памяшканнямі і правоў грамадзян, якія пражываюць у суседніх жылых памяшканнях”, – сказала яна.

Усяго, паводле яе слоў, у Беларусі зарэгістравана больш за 132 тыс. жывёл-кампаньёнаў, у тым ліку больш за 106 тыс. сабак і каля 24 тыс. катоў.

“Законам закладзена норма аб адказнасці ўладальніка за забеспячэнне фізіялагічных патрэб свайго гадаванца і таксама ў рамках палажэння аб утрыманні, якое прадугледжваецца ў праекце пастановы, распрацаваным у рамках развіцця норм закона, гэтая норма крыху пашырана.

Гэта значыць, яна гаворыць пра тое, што ўладальнік нясе адказнасць, адказвае за забеспячэнне свайго гадаванца ежай, вадой, дастатковай рухальнай актыўнасцю, выгулам, забеспячэнне яму ветэрынарнай дапамогі ў выпадку неабходнасці, а таксама вакцынацыі ў адпаведнасці з законам”, – дадала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!