Трое замежнікаў атруціліся грыбамі ў Лідзе

Трое замежнікаў атруціліся, як мяркуецца, бледнымі паганкамі ў Лідзе, паведамляе «Лідская газета».

Трое замежнікаў сабралі грыбы каля гандлёвага цэнтра «ЛідаРарк» у Лідзе. Яны прыгатавалі і з’елі грыбы, а затым адчулі сябе дрэнна. 19 жніўня з дыярэяй і ванітамі іх шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Праз два дні пацярпелых перавялі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне. Двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін — у таксікалагічным аддзяленні.

Устаноўлена, што замежнікі сабралі і з’елі белыя пласціністыя грыбы. Як мяркуецца, гэта была бледная паганка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!