Беларуса і паляка затрымалі з наркотыкамі на мяжы

На беларуска-польскай мяжы за два дні затрыманы два чалавекі за спробу перамяшчэння наркотыкаў, паведамляе ДПК.

24 жніўня ў пункце пропуску «Брузгі» беларускія памежнікі знайшлі падазроны пакецік у аўтамабілі жыхара Гомельскай вобласці. Пакет з рэчывам белага колеру быў схаваны пад вадзіцельскім сядзеннем. Экспертыза паказала, што ў складзе рэчыва ёсць 4-СМС і 4-ВМС.

25 жніўня ў пункце пропуску «Брэст» затрымалі грамадзяніна Польшчы. У яго аўтамабілі знайшлі пакецік з марыхуанай.

Узбуджаны крымінальныя справы за незаконны абарот і перамяшчэнне наркотыкаў праз мяжу.

Фота: ДПК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!