Тэлеграм-чат «Беларусы ў Валенсіі» прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»

МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» тэлеграм-чат «Беларусы ў Валенсіі». Рашэнне пра гэта прынята 10 сакавіка.

У сувязі з фарміраваннем у пераліку згадваюцца Нікіта Траццякевіч, Марына Корж, Уладзімір Ліхалап, Алег Бурагін, Аляксандра Лунёва, Віталіна Крэньць, Аляксей Носаў, Аляксей Несцярэнка.

Чат аб’ядноўвае беларусаў, якія пражываюць у Валенсіі (Іспанія). У ім больш за 360 чалавек.

Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з апанентамі, а таксама пераследу іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!