Беларус заваяваў золата ў лыжным спрынце на Паралімпіядзе

Беларус Раман Свірыдзенка ўзяў золата ў лыжным спрынце на XIV Паралімпійскіх гульнях у Італіі. У фінале ён паказаў час 2:35,4, апярэдзіўшы найбліжэйшага саперніка на 2,7 секунды.

21-гадовы Свірыдзенка ўдзельнічаў у класе LW2 – LW9 (стоячыя атлеты з паражэннямі канечнасцей).

У гэтым годзе Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць пад сцягамі сваіх дзяржаў. Беларусь прадстаўляюць чатыры спартсмены.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!