Фото: ГСОК "Логойск"
Гарналыжны комплекс “Лагойск” быў прададзены на таргах РУП “БелЮрЗабеспячэнне”. Раней комплекс, адкрыты ў 2004 годзе кампаніяй Юрыя Чыжа, неаднаразова выстаўлялі на продаж.
Сёлета аб’ект выстаўляўся на таргі тройчы. Спачатку яго спрабавалі прадаць з пачатковай цаной 23,2 млн рублёў, затым знізілі цану на 20%. У выніку на трэціх таргах комплекс быў выстаўлены па пачатковай цане ў 13,9 млн рублёў.
На таргах, якія прайшлі на мінулым тыдні, аб’ект прадалі за 19,48 млн рублёў. У пакупніка ёсць 20 дзён на аплату. Ён таксама павінен захаваць мэтавае прызначэнне аб’ектаў і зямельных участкаў, іх даступнасць для ўсіх катэгорый грамадзян, паведамляе БелТА.