Беларусь абмяркоўвае стратэгічнае партнёрства з Geely

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў рабочую сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам Geely Auto Group Сун Цзюнем 10 сакавіка.

Бакі абмеркавалі стратэгічнае партнёрства і развіццё вытворчасці.

У 2025 годзе група кампаній Geely прадэманстравала ўстойлівасць і стабільны рост, заяўляе прэс-служба беларускага ўрада. Агульны аб’ём продажаў склаў 4,116 млн адзінак (на 26% больш у параўнанні з папярэднім годам). Аб’ём продажаў электрамабіляў дасягнуў 2,293 млн адзінак, павялічыўшыся на 58%, доля электрамабіляў склала 56%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!