Reform.news

TikTok-акаўнт былога палітвязня Аляксандра Андрушкевіча прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 16:24

https://reform.news/be/tiktok-aka-nt-byloga-palitvjaznja-aljaksandra-andrushkevicha-pryznali-jekstrjemisckim-u-belarusi/

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі TikTok-акаўнт былога палітвязня Аляксандра Андрушкевіча. Адпаведнае рашэнне 12 кастрычніка прыняў суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У жніўні 2022 года Андрушкевіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва УПАТ. Ён з’ехаў з Беларусі. Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 21 кастрычніка 2024 года ў судзе Заводскага раёна Мінска.

У сакавіку 2026-га Аляксандр Андрушкевіч выходзіў у адзіночны пікет да пасольства ЗША ЗША ў Вільнюсе. Ён дамагаўся, каб адміністрацыя ЗША падчас перагавораў з Лукашэнкам паўплывала на лёс палітвязня Сцяпана Латыпава, які зноў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у зняволенні.

Таксама «экстрэмісцкімі» прызналі:

  • Instagram-акаўнт # dzenews Дзе навiны?;
  • Threads-акаўнт «Oleg Kravchenko»;
  • групу ў «Аднакласніках» «Прыват».

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.

Рэклама

Пакінуць адказ