Reform.news

Украінская кампанія хоча спагнаць кампенсацыю за расійскую агрэсію з беларускіх юрасоб

Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 13:49

https://reform.news/be/ukrainskaja-kampanija-hocha-spagnac-kampensacyju-za-rasijskuju-agrjesiju-z-belaruskih-jurasob/

Украінская кампанія “Данбасэнерга” падала ў суд іск, патрабуючы спагнаць з 65 расійскіх і беларускіх кампаній кампенсацыю за расійскую агрэсію ў памеры 547,47 млн грыўняў, што адпавядае прыкладна 15 млн долараў, паведамляе “Радыё “Свабода”.

Сярод адказчыкаў з Беларусі фігуруюць “Беларуськалій”, “Беллеспрамэкспарт”, “Нафтан”, “Омск Карбон Магілёў”, “Рэал-Агент”, “Садружнасць Транс-Агра”, “Транзіт-Аўта 2003”. Частка адказчыкаў знаходзіцца пад санкцыямі.

“Данбасэнерга” валодае Славянскай ЦЭС у Краматорску і Старабешаўскай ЦЭС. Галоўны акцыянер – “Энергаінвест холдынг”. Кампанія знаходзіцца ў стадыі банкруцтва. “Радыё “Свабода” адзначае, што журналісцкія расследаванні ўкраінскіх СМІ называлі ў 2013 годзе ў якасці рэальнага ўласніка кампаніі сына Віктара Януковіча Аляксандра. Аднак пазней кантроль над “Данбасэнерга” перайшоў да іншых людзей.

Сёлета суд у Харкаве пастанавіў спагнаць больш за 9 млн долараў на карысць двух данецкіх бізнесменаў з 58 расійскіх і беларускіх кампаній. У гэтым іску фігуравалі тыя ж адказчыкі, што і ў справе “Данбасэнерга”.

Рэклама

Пакінуць адказ