Такаеў прапанаваў Савету міру заснаваць прэмію імя Трампа

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў заснаваць міжнародную прэмію імя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, заявіўшы пра яго ролю ва ўрэгуляванні канфліктаў.

З адпаведнай ініцыятывай Такаеў выступіў на першым пасяджэнні Савета міру.

“Я таксама хацеў бы прапанаваць заснаваць спецыяльную ўзнагароду імя прэзідэнта Трампа ад Савета міру ў знак прызнання яго выбітных намаганняў і дасягненняў у галіне міратворчасці”, — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!