Сырскі: Украіна збіраецца стварыць новыя брыгады праз пагрозу наступлення з тэрыторыі Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 25 чэрвеня 2026, 11:27
https://reform.news/be/syrski-ukraina-zbiraecca-stvaryc-novyja-brygady-praz-pagrozu-nastuplennja-z-tjerytoryi-belarusi/Украіна збіраецца стварыць новыя брыгады на фоне пашырэння актыўных дзеянняў Расіі на Паўночным напрамку і планаў РФ павялічыць лінію актыўнага фронту на 160 км.
Паводле слоў галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага, не дасягнуўшы поспеху на асноўных напрамках, Расія спрабуе пашырыць актыўныя дзеянні на поўначы Украіны. У гэтых умовах Украіне неабходна не папаўняць ужо існыя брыгады, а ствараць новыя, лічыць ён.
«Калі павялічыць колькасць брыгады, ад гэтага не павялічыцца працягласць лініі фронту, на якой яна можа прымяняцца», — заявіў Сырскі ў каментары Liga.net.
Галоўнакамандуючы УСУ звярнуў увагу на спецыфіку лініі фронту цяпер: яна істотна павялічылася ў глыбіню.
«Таму, калі фронт расце ў шырыню і ў глыбіню, арыфметыка няўмольная: патрэбны новыя воінскія часці», — растлумачыў Сырскі.
Нагадаем, 16 чэрвеня Сырскі заявіў пра ўзмацненне абароны дзяржаўнай мяжы на паўночным напрамку і стварэнне новых падраздзяленняў беспілотнікаў на гэтым участку.
