Сустрэча Трампа і Зяленскага пачалася ў Давосе

У Давосе на палях Сусветнага эканамічнага форуму пачалася сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Сяргей Нікіфараў.

Зяленскі прыбыў у Давос сёння. На форуме ён возьме ўдзел у панэльным пасяджэнні «Міжнародны кансультатыўны савет па аднаўленні Украіны».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!