Польшча зафіксавала актыўнасць беспілотнікаў на мяжы з Беларуссю

Увечары 21 студзеня на мяжы Польшчы і Беларусі была зафіксаваная павышаная актыўнасць малагабарытных беспілотных лятальных апаратаў.

Як паведамляе Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы, палёты беспілотнікаў у памежнай зоне бесперапынна адсочваліся ваеннымі радыёлакацыйнымі сістэмамі. Пагрозы бяспецы паветранай прасторы краіны выяўлена не было.

У камандаванні падкрэслілі, што падобныя інцыдэнты разглядаюцца як элементы гібрыдных дзеянняў з боку Беларусі, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў сферы бяспекі і праверку эфектыўнасці сістэмы супрацьпаветранай абароны Польшчы.

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы разам з падначаленымі сіламі і сродкамі пастаянна адсочвае сітуацыю на ўсходняй мяжы краіны і знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці забяспечыць бяспеку паветранай прасторы Польшчы, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!