Стэлу «Першавыведвальнікам беларускай нафты» ўнеслі ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі

Памятная стэла з мазаічным пано «Першавыведвальнікам беларускай нафты», размешчаная ў Рэчыцкім раёне, уключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята Міністэрствам культуры Беларусі, паведамілі ў Гомельскім абласным выканаўчым камітэце.

Мемарыяльны аб’ект усталяваны каля свідравіны №8, з якой пачалася прамысловая здабыча нафты на тэрыторыі Беларусі. Побач са стэлай размешчаны памятны знак, прысвечаны здабычы 100-мільённай тоны нафты.

Крыніца фота: t.me/gomel_region_gov
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!