Зяленскі назваў тэмы новага раўнда перамоваў з ЗША

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў тэмы новага раўнда перамоваў з ЗША. Іх правядзе ў Францыі дэлегацыя на чале з сакратаром СНБА Рустэмам Умеравым.

«Разлічваем, што будуць абмеркаваныя, у прыватнасці, самыя складаныя пытанні з базавай рамкі па заканчэнні вайны, а менавіта — пытанні па Запарожскай атамнай электрастанцыі і тэрыторыях. Таксама даручыў камандзе абмеркаваць магчымыя фарматы сустрэч на лідарскім узроўні паміж Украінай, іншымі дзяржавамі Еўропы і ЗША. Украіна не хаваецца ад самых складаных пытанняў і ніколі не будзе перашкодай міру. Мір павінен быць годным», — заявіў Зяленскі.

Паводле яго слоў, у перамоўную каманду Украіны таксама ўваходзяць Андрэй Гнатаў, Кірыл Буданаў, Сяргей Кісліца, Давід Арахамія і Аляксандр Беўз.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!