Старшыня Віцебскага абласнога савета пахваліўся пагадненнем «аб сяброўстве і партнёрстве» з ДНР

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў у сваім тэлеграм-канале пахваліўся падпісаннем пагаднення «аб сяброўстве і партнёрстве» з калабарацыйным Народным саветам так званай Данецкай народнай рэспублікі. Падпісанне адбылося падчас XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць з 25 па 26 чэрвеня ў Мінску.

«Умацаванне сувязяў нашых рэгіёнаў — адзін з найважнейшых кірункаў развіцця фундаментальнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — падпісаў фота віцебскі дзеяч.

Раней Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў паведаміла, што ў студзені — красавіку 2026 года Беларусь значна нарошчвала чыгуначны экспарт на акупаваныя тэрыторыі Украіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!