Старонку «Медыязона. Беларусь» у Threads прызналі «экстрэмісцкай»

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі старонку ў Threads «Медыязона. Беларусь». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці 29 снежня 2025 года.

Таксама ў пералік трапілі:

  • старонка ў Instagram «nafis¬-_kashapov»
  • старонкі ў «Аднакласніках» «Міхаіл Міхайлаў», «Алё Нка».

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!