Фота: kinote.info.
Развітанне з беларускім рэжысёрам-дакументалістам Юрыем Хашчавацкім адбудзецца ўжо сёння, 24 ліпеня, а 14-й гадзіне ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага ў Мінску.
Пра смерць аўтара “Звычайнага прэзідэнта” стала вядома ўчора. Адзін з найвядомейшых беларускіх кінематаграфістаў старэйшага пакалення сышоў ва ўзросце 78 гадоў.