Спецыяльны трыбунал па агрэсіі супраць Украіны прымуць Нідэрланды

Нідэрланды прымуць Спецыяльны трыбунал па злачынстве агрэсіі Расіі супраць Украіны, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках размовы з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Робам Етэнам.

«Таксама хачу сёння падзякаваць за гістарычнае рашэнне Нідэрландаў прыняць у сябе паўнавартасны Спецыяльны трыбунал па злачынстве агрэсіі супраць Украіны. Гэта рашэнне дасць магчымасць прыцягнуць да адказнасці найвышэйшае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Расіі менавіта за злачынства агрэсіі, а не толькі за яго наступствы», — заявіў Зяленскі.

У маі 2026 года пагадненне аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала афіцыйна ўхвалілі 37 краін. Трыбунал будзе расследаваць, пераследаваць у судовым парадку і судзіць асоб, якія нясуць асноўную адказнасць за злачынства агрэсіі супраць Украіны. Як раней заяўляў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга, пад юрысдыкцыю трыбунала трапляе і Аляксандр Лукашэнка. Украіна разлічвае, што трыбунал пачне працу ў 2027 годзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!