Скриншот видео ISNA
Ізраільская крыніца ў службах бяспекі заявіла, што аперацыя супраць Ірана праводзіцца сумесна ЗША і Ізраілем. Пра гэта паведаміў 12-ты канал ізраільскага тэлебачання.
Паводле дадзеных крыніцы, адной з мэтаў атакі з’яўляецца аб’ект, звязаны з прэзідэнцкай адміністрацыяй Ірана. Таксама, са спасылкай на паведамленні іранскай апазіцыі, сцвярджаецца, што пад ударамі знаходзяцца дамы іранскіх кіраўнікоў.
Акрамя таго, як адзначаецца, удары наносяцца па аб’ектах, з якіх Іран патэнцыйна можа атакаваць Ізраіль.
“Згодна з заявамі амерыканскіх і ізраільскіх афіцыйных асоб, у суботу ЗША і Ізраіль нанеслі ўдар па Іране, у выніку чаго ў Тэгеране прагрымелі шматлікія выбухі. Гэты ўдар адбыўся пасля некалькіх месяцаў нарастання напружанасці ў рэгіёне на фоне пагроз прэзідэнта Трампа аб нанясенні ўдару”, – піша The New York Times.
У сувязі з атакай на Іран Ізраіль закрыў сваю паветраную прастору для грамадзянскіх рэйсаў.