Склад Wildberries загарэўся ў Пензе пасля ўдару беспілотнікаў

Чарговы склад маркетплэйса Wildberries стаў аб’ектам атакі беспілотнікаў. Гэтым разам успыхнуў лагістычны цэнтр у Пензе.

Як паведаміў губернатар вобласці Алег Мельнічэнка, пацярпеў адзін чалавек. Са склада было эвакуявана каля 200 супрацоўнікаў.

У аб’яднанай кампаніі RWB таксама пацвердзілі, што пасля абвяшчэння паветранай трывогі на лагістычным аб’екце ў Пензе правялі эвакуацыю. З-за атакі на складзе ўзнікла ўзгаранне, на месцы працуюць пажарныя разлікі.

УСУ атакуюць лагістыку Wildberries з 18 ліпеня. За гэты час былі нанесеныя ўдары па складах у Тамбоўскай і Маскоўскай абласцях, Краснадарскім і Стаўрапольскім краях, Пецярбургу, Крыме, Разанскай вобласці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!