Пасольства Польшчы ў Мінску прыпыняе прыём дакументаў на Карту паляка

Консульскі аддзел пасольства Польшчы ў Мінску на месяц прыпыняе прыём заяў на падаўжэнне тэрміну дзеяння Карты паляка.

«Паведамляем, што ў перыяд з 1 па 31 жніўня 2026 года ў Консульскім аддзеле і аддзеле па справах польскай дыяспары Пасольства Польшчы ў Мінску па арганізацыйных прычынах прыпыняецца прыём заяў па пытаннях, звязаных з Картай паляка», — гаворыцца ў паведамленні пасольства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!