Андрей Шиманович (в центре) с командой Mobyrix. Источник: сайт Mobyrix via "Бюро"
Дэпартамент міграцыі МУС Літвы ініцыяваў праверку ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі Андрэя Шымановіча па выніках нядаўна апублікаванага журналісцкага расследавання.
Міграцыйная служба звярнулася ў Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы з просьбай разгледзець пытанне аб тым, ці не ўяўляе знаходжанне Шымановіча ў краіне пагрозу дзяржаўнай бяспецы. Ён з 2023 года мае від на жыхарства ў Літве.
Дадатковыя запыты накіраваныя ў Нацыянальны цэнтр кібербяспекі і крымінальную паліцыю. Яны датычацца праграм, якія распрацоўваюць кампаніі, што належаць Шымановічу.
«Міграцыйны дэпартамент, атрымаўшы ўсю неабходную інфармацыю ад іншых дзяржаўных устаноў, прыме рашэнне аб прававым статусе замежніка, згаданага ў публікацыі», — гаворыцца ў заяве дэпартамента.
Раней беларускае расследавальніцкае выданне «Бюро» апублікавала матэрыял пра Андрэя Шымановіча. У ім расказваецца пра яго сувязі з Віктарам Шэйманам, зяцем якога ён быў. Таксама журналісты даведаліся, што кампаніі Шымановіча распрацоўвалі праграмы, якія публікаваліся праз літоўскую юрыдычную асобу. Праграмы збіралі адчувальную інфармацыю кліентаў, адпраўлялі даныя ў Расію і атрымлівалі надзвычай шырокія правы на карыстальніцкі кантэнт. Раней Шымановіч быў звязаны са шпіёнскім сэрвісам mSpy.