У Смаленскай вобласці Расіі знішчылі 20 тон замарожаных крылцаў кураняці-бройлера, якія везлі з Беларусі.
Аўтамабіль, які ехаў з Беларусі ў Казахстан, спынілі 3 ліпеня. Кіроўца прад’явіў падробленыя ветэрынарныя дакументы на груз.
Тавар адправілі на лабараторныя даследаванні, якія пацвердзілі адсутнасць узбуджальнікаў небяспечных інфекцыйных хвароб. 27 ліпеня груз знішчылі.
Вінаватыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Рассельгаснагляд.