Сёння на шоў Сепультура Alive выступіць беларускі метал-гурт Dymna Lotva
Reform.news · 8 кастрычніка 2026, 11:43
https://reform.news/be/sjonnja-na-sho-sepultura-alive-vystupic-belaruski-metal-gurt-dymna-lotva/Выступ беларускага метал-гурта Dymna Lotva пакажуць сёння на YouTube-канале Сепультура Alive.
Нядаўна музыканты выдалі найкруцейшы альбом Vyraj, які Metal Hammer ужо называе адным з найлепшых рэлізаў 2026 году ў сусветным метале.
«Гэта будзе магутна, прыгожа і драйвова, таму запісвайце дату і абавязкова далучайцеся да нашай трансляцыі!» – запрашаюць гледачоў. Можна набыць сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт — такім чынам вы падтрымліваеце праект і цудоўных музыкантаў, якія выступаюць для вас.
Трансляцыя пачнецца 8 кастрычніка у 20.00 (GMT+3), YouTube-канал Сепультура Alive.
Reform.news таксама прапануе прачытаць інтэрв’ю з вакалісткай і лідаркай гурта Dymna Lotva Кацярынай Манкевіч (Nokt Aeon), у якім яна расказвае пра творчасць і перформансы, якія запісалі ў «экстрэмізм», шлях на метал-сцэну і музыку пасля Ірпеня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
