Фото: Straż Granicznа
Сейм Польшчы санкцыянаваў падаўжэнне прыпынення права падаваць хадайніцтва аб наданні міжнароднай абароны на мяжы з Беларуссю.
Як паведамілі ў МУСіА, прыпыненне будзе падоўжана з 20 ліпеня яшчэ на 60 дзён.
Часовыя абмежаванні ўпершыню былі ўведзены 27 сакавіка 2025 года і падаўжаюцца кожныя два месяцы са згоды парламента. Пры гэтым закон прадугледжвае выключэнне для пэўных катэгорый асоб, якія просяць прытулак. Падаваць хадайніцтвы могуць уразлівыя групы. Да іх, у прыватнасці, адносяцца цяжарныя жанчыны, непаўналетнія без апекі і асобы, якія маюць патрэбу ў асаблівым абыходжанні.