СБУ заявіла пра паражэнне двух расійскіх знішчальнікаў на ваенным аэрадроме ў Адыгеі
Рэдакцыя Reform.news · 4 кастрычніка 2026, 17:13
https://reform.news/be/sbu-zajavila-pra-parazhjenne-dvuh-rasijskih-znishchalnika-na-vaennym-ajeradrome-adygei/Служба бяспекі Украіны пацвердзіла, што ў ноч на 4 кастрычніка нанесла ўдар па ваенным аэрадроме «Ханская» ў Адыгеі, прыкладна за 500 км ад Украіны.
Паводле сцвярджэння СБУ, беспілотнікі Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» паразілі склад боепрыпасаў, які знаходзіўся на аэрадроме, знішчальнік Су-35 і знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34.
«Абодва самалёты — носьбіты кіраваных авіяцыйных бомбаў (КАБ), якія вораг масава прымяняе на лініі фронту і па ўкраінскіх гарадах», — заявілі ва ўкраінскай спецслужбе.
СБУ заявіла, што расійскія ўдары па ўкраінскіх гарадах і інфраструктуры «не застануцца без адказу».
