Забраніраваць месца ў чарзе на мяжы цяпер можна са смартфона
Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 08:29
https://reform.news/be/zabraniravac-mesca-charze-na-mjazhy-cjaper-mozhna-sa-smartfona/Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў аб запуску сэрвісу па браніраванні месца ў чэргах на мяжы і для смартфонаў.
“Новы электронны сэрвіс «Зона чакання» дазволіць заняць месца ў чарзе не толькі са стацыянарнага камп’ютара, але і проста са смартфона з любой кропкі свету, дзе ёсць доступ у інтэрнэт”, – гаворыцца ў паведамленні.
Усталяваць праграму для Android або стварыць ярлык для хуткага доступу на IOS можна паводле інструкцый на сайце “Белмытсэрвісу”.
Зарэгістравацца ў электроннай чарзе можна таксама па прыбыцці на месца або на сайце.
