Сабаку з адрэзанымі лапамі знайшлі ў Ганцавіцкім раёне. Распачата крымінальная справа
Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 09:00
https://reform.news/be/sabaku-z-adrjezanymi-lapami-znajshli-gancavickim-rajone-raspachata-kryminalnaja-sprava/Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкула за жорсткае абыходжанне з жывёламі.
Як паведамілі ў СК, учора ў міліцыю паступіла паведамленне пра сабаку, у якога былі адрэзаныя лапы. Жывёлу знайшлі каля аграгарадка Хатынічы Ганцавіцкага раёна.
“На месцы выяўлення жывёлы працавала следча-аператыўная група, праведзены агляд прылеглай тэрыторыі, ажыццёўлены падворны абход найбліжэйшых населеных пунктаў.
У цяперашні час жывёле аказваецца неабходная дапамога ў адной з ветэрынарных клінік Брэста”, – праінфармавалі ў СК.