СБУ заявіла пра атаку на нафтавую інфраструктуру РФ
Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 13:06
https://reform.news/be/sbu-zajavila-pra-ataku-na-naftavuju-infrastrukturu-rf/Служба бяспекі Украіны заявіла пра паспяховую атаку беспілотнікаў на аб’екты нафтавай інфраструктуры Расіі.
Беспілотнікі атакавалі Яраслаўскі нафтаперапрацоўчы завод і дыспетчарскую станцыю «Яраслаўль». У раёне прадпрыемства былі зафіксаваныя выбухі і моцнае задымленне.
Акрамя таго, быў паражаны нафтаналіўны тэрмінал у Высоцку Ленінградскай вобласці. Таксама ў гэтым рэгіёне быў атакаваны НПЗ «НОВАТЭК-Усць-Луга».
У Ленінградскай вобласці СБУ атакавала пункт пастаяннай дыслакацыі 26-й ракетнай брыгады.
