Аэропорт Вильнюса. Фото: vilnius-airport.lt
Аэрапорт Вільні сёння ноччу зноў не працаваў з-за метэазондаў кантрабандыстаў. Паветраная гавань літоўскай сталіцы была закрытая на працягу гадзіны: з 2:16 да 3:16.
Аэрапорт не працаваў “у сувязі з гібрыднай атакай, здзейсненай Беларуссю супраць Літвы, грамадзянскай авіяцыі і насельніцтва, з-за рэгістрацыі навігацыйных адзнак, характэрных для паветраных шароў у зонах павышанай рызыкі для авіяцыі”.
Былі закранутыя два рэйсы. Адзін рэйс давялося адмяніць, другі быў перанакіраваны ў аэрапорт Капенгагена. Усяго нязручнасці закранулі 128 пасажыраў.
Папярэдні раз перабоі ў працы аэрапорта Вільні назіраліся на пачатку красавіка.