Трамп зноў пагражае разбамбіць іранскія электрастанцыі і масты

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў пра далейшую эскалацыю ў вайне з Іранам, калі Тэгеран не вернецца да перамоў. Ён зноў паабяцаў разбамбіць масты і электрастанцыі.

«Наступны тыдзень стане для іх вельмі дрэнным, таму што на наступным тыдні справа дойдзе да электрастанцый…, да мастоў. Мы выведзем са строю ўсе іх электрастанцыі, мы выведзем са строю ўсе іх масты, калі яны не сядуць за стол перамоў», — сказаў спадар Трамп у інтэрв’ю Fox News.

ЗША і Іран абменьваюцца ўдарамі з 8 ліпеня. Падставай для аднаўлення баявых дзеянняў сталі атакі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі на судны ў Армузскім праліве.

Як паведамлялі СМІ, 10 ліпеня Трамп паведаміў Кангрэсу ЗША пра аднаўленне вайны з Іранам — гэта дазваляе яму весці баявыя дзеянні без ухвалення кангрэсменаў яшчэ 60 дзён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!