Сайт Reform.news паўторна прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі сайты Reform.news, «Голасу Амерыкі», а таксама дзясяткі старонак у сацыяльных сетках.

У сакавіку 2024 года ведамства ўносіла ў пералік «інфармацыйную прадукцыю, размешчаную на інтэрнэт-сайце «Reformation» (Рэфармацыя), які мае ідэнтыфікатар https://www.reform.by», а ў жніўні мінулага года – на сайце “Reform.news”, які мае ідэнтыфікатар “https://www.reformby.org”. Цяпер гаворка ідзе пра “сайт з назвай “Reformation” з ідэнтыфікатарам “https://reform.news”. Адпаведнае рашэнне прыняў 30 сакавіка 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва.

Таксама ў абноўлены спіс трапілі:

  • сайт belinstitute.com;
  • Telegram-канал «Disident»;
  • старонкі ў Instagram: «DAR – białoruska inicjatywa Aktywiści podwórkowi za granicą», «svaboda_dumki», «denis4belarus»;
  • старонка ВКонтакте «ДысКУТ»;
  • старонкі ў Одноклассниках «Андрэй Голуб», «Царэў Кароль»;
  • старонкі ў Facebook: «Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны. ЛIДА», «Dzimitriy Pimenau», «Руслан Хазін», «Andrei Sannikov», «Ілля Туркоў», «Aleh Baradzin», «Алена Лагавая», «Аляксандр Кныровіч», «BELARUS POST USSR & WORLD», «БНР 106 Дзень Волi 2024», «Tatsiana Koktysh», «Размова дня»;
  • старонкі ў Threads: «volyapavuk», «Buben Alexander», «Dzmitryj Spirydau», «adrenalintit», «andruwkevi4»;
  • старонкі ў TikTok: «Lukashenko_Pogoda», «vovaboiko127», «Natalia», «Adidas_2», «tolko_news», «АВАНТЮРИСТ.ВY», «Новости Витебска и области», «Antipol», «НОВОСТИ ТРЕТИЙ РЕГИОН».

Акрамя таго, у пералік унеслі старонкі чарговых міжнародных праваабарончых арганізацый. Суд Горацкага раёна 31 сакавіка прызнаў “экстрэмісцкай” старонку «FIDH — International Federation for Human Rights» у Instagram. 27 сакавіка суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прызнаў “экстрэмісцкай” старонку «LIBERECO — Partnership for Human Rights» у Threads.

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!