Фото: t.me/MinskNationalAirport
У Нацыянальным аэрапорце Мінск адбылася сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з генеральным дырэктарам таджыкскай авіякампаніі Somon Air Абдулкасімам Валіевым. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і магчымасць адкрыцця прамых авіязносін паміж Мінскам і Душанбэ.
Генеральны дырэктар аэрапорта Уладзімір Чараўхін заявіў, што пашырэнне маршрутнай сеткі з’яўляецца адной з ключавых стратэгічных задач прадпрыемства. Па выніках сустрэчы бакі выказалі гатоўнасць да развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані.
Somon Air — нацыянальны авіяперавозчык Таджыкістана, які базуецца ў аэрапорце Душанбэ. У 2021 годзе кампанія ўжо выконвала рэйсы па маршруце Душанбэ — Мінск.