Фото: ГТК
Брэсцкія мытнікі спынілі ўвоз у Беларусь партыі саджанцаў суніцаў па заніжаным кошце, паведамляе ДМК.
Польскі грузавік перасякаў мяжу праз пункт пропуску «Казловічы». Перавозчык указаў у дакументах, што 85 тысяч саджанцаў каштуюць 65 тысяч рублёў, аднак мытнікі ўстанавілі, што іх рэальны кошт — 340 тысяч рублёў. Такім чынам перавозчык збіраўся зэканоміць на мытных плацяжах каля 70 тысяч рублёў.
Пачаты адміністрацыйны працэс паводле артыкула аб прадастаўленні недакладных звестак пра тавары (ч. 3 арт. 15.5 КаАП). Артыкул прадугледжвае штраф да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.