Саўмін змяніў склад канцэрна «Беллегпрам»

Савет міністраў пастановай № 47 ад 27 студзеня ўнёс змены ў пералік юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Беллегпрам». Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У склад канцэрна ўключана ТАА «Група кампаній Сцяцкевіч».

Адначасова са складу канцэрна выключаны:

  • ААТ «Антопальская ватна-прадзільная фабрыка»,
  • РУП «Гроднатэкстыль».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!