Падлетак патануў у Гомельскім раёне

15-гадовы падлетак з вёскі Шарпілаўка патануў у рацэ Сож у Гомельскім раёне. Трагедыя адбылася ўвечары 31 ліпеня, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Хлопец разам з сябрамі адпачываў на беразе ракі. Ён зайшоў у ваду ў не абсталяваным для купання месцы і праз некаторы час знік з поля зроку. Падлеткі не паведамілі пра здарэнне дарослым.

Калі юнак не вярнуўся дадому ў прызначаны час, сваякі звярнуліся ў міліцыю. Рана раніцай супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі на беразе ракі яго асабістыя рэчы. Падчас пошукавай аперацыі вадалазы праз некалькі гадзін паднялі цела хлопца з вады.

Следчы камітэт праводзіць праверку і ўстанаўлівае абставіны здарэння.

Фота: t.me/skgovby
Фота: t.me/skgovby
Фота: t.me/skgovby
Фота: t.me/skgovby
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!